Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Выслушал руководитель дел

10.03.2015
1391089252_13300918502imgimageid13320Прамую тэлефонную лінію з жыхарамі Капыльскага раёна правёў 28 лютага кіраўнік спраў райвыканкама Віктар Плашкевіч. Падчас яе звярнуліся трое грамадзян. Аляксандр Бабеня з в. Навасёлкі Цімкавіцкага сельсавета выказаў занепакоенасць станам дарогі, што ідзе з іх населенага пункта ў в. Філіпавічы. Пасля звароту ў ДРБУ-124 восенню мінулага года яна была прагрэйдзіравана, але за зіму яе зноў разбілі, таму вяскоўцы хацелі б, каб паляпшэнне праезнай часткі паўтарылася. Просьба накіравана ў дарожную арганізацыю. Серафіму Маскалік з г. Капыля хвалюе пытанне наконт бадзяжных сабак у горадзе. Як адзначыў Віктар Плашкевіч, КУП «Капыльская ЖКГ» вядзецца сістэматычная работа па ўрэгуляванні сітуацыі. Віктар Дашкевіч з в. Калодзезнае звярнуўся з удакладненнем па пытанні, якое ён задаваў раней прадстаўніку Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці. Заяўніку прапанавана звярнуцца ў райвыканкам, сумесна паглядзець пратакол даручэнняў і суаднесці з адказам, які яму дадзены. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей