Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

72

В Копыльским райисполкоме прямую линию провел заместитель председателя райисполкома Леонид Бурак

06.03.2015
У суботу, 21 лютага, у Капыльскім райвыканкаме прамую лінію правёў намеснік старшыні райвыканкама Леанід Бурак, які курыруе пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва. IMG_0026 Практыка тэлефоннага дыялогу жыхароў Беларусі з кіраўніцтвам абласцей і рэгіёнаў набірае абароты. Магчымасць перадаць просьбу напрамую дапамагае хутчэй рэагаваць на праблемы, што зацягнуліся. Сям’ю пенсіянераў Кулікоўскіх з аграгарадка Семежава цікавіла пытанне наконт прыватызацыі дома, у якім яны пражываюць сем гадоў. Столькі ж галава сям’і Мікалай Сяргеевіч працуе ў сельгаспрадпрыемстве, якое з’яўляецца ўладальнікам жылля. Як адзначыў Леанід Бурак, згодна з рашэннем Мінаблвыканкама «Аб некаторых пытаннях продажу жылых памяшканняў сельскагаспадарчых арганізацый» нельга праводзіць прыватызацыю, калі чалавек не адпрацаваў у гаспадарцы дзесяць гадоў. Наконт газіфікацыі гэтага дома дадзена тлумачэнне, што ўсе работы па паляпшэнні жыллёвых умоў павінны быць праведзены сельгаспрадпрыемствам па заяве арандатараў, але іх кошт будзе ўключаны ў суму далейшай магчымай прыватызацыі. Жыхарка з вуліцы Астрэйкі г. Капыля Тамара Ермаліцкая задала пытанне наконт вулічнага асвятлення. Яно накіравана для вырашэння ў КУП «Капыльская ЖКГ». Шэраг праблем узняў Віктар Дашкевіч з в. Калодзезнае. Яго як інваліда па зроку хвалявала стварэнне безбар’ернага асяроддзя на некаторых аб’ектах Капыля. Кіраўніцтву жыллёва-камунальнай гаспадаркі, раённай бальніцы, аптэкі і іншым даручана абнавіць абазначэнне краёў прыступак яркай фарбай. Наконт спілоўвання дрэў каля дарог Леанід Бурак патлумачыў, што яно адбываецца ў адпаведнасці з рашэннем райвыканкама, прычым разглядаецца кожны канкрэтны выпадак. Пытанне па заездзе прыватнага транспарту да раённага вузла сувязі адрасавана для вывучэння сітуацыі ў аддзяленне Дзяржаўтаінспекцыі, па асфальтаванні выезду з новага кар’ера (каля дарогі на В. Раёўку) — у ДРБУ №124, па рамонце тратуара па вул. Партызанскай і прыступак, якія вядуць з рынка да стадыёна СШ №2, — у жыллёва-камунальную гаспадарку. Зінаіда Сташэўская з в. Калінаўка-2 выказала занепакоенасць тым, што ў хуткім часе павінна закрыцца Песачанская ўрачэбная амбулаторыя. Пытанне наконт закрыцця ўстановы будзе разгледжана на адным з пасяджэнняў райвыканкама, на якім і будзе прынята канчатковае рашэнне. Напярэдадні прамой лініі паступіла некалькі пытанняў ад чытачоў «Слава працы». Напрыклад, адно з іх датычылася перспектыў развіцця нашага горада і ці будуць пры гэтым закрануты яго гістарычныя месцы і сельгасугоддзі. Як адзначыў Леанід Бурак, гістарычныя месцы пры будаўніцтве могуць быць задзейнічаны толькі з дазволу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а сельгасугоддзі, якія знаходзяцца ў межах горада, лічацца ворнай зямлёй, таму іх выкарыстоўваць пад будаўніцтва можна толькі з дазволу Прэзідэнта нашай краіны. Наконт пытання па вонкавым уцяпленні дамоў па вуліцы Партызанскай у Капылі (№№1-7) дадзена тлумачэнне, што ў бягучым годзе цеплавая рэабілітацыя гэтых аб’ектаў не запланавана, пералік рамонтных работ на 2016 год будзе апублікаваны ў газеце «Слава працы» напрыканцы года. На прамой лініі дзяжурыў Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей