Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Участковый всегда рядом

05.03.2015
Да службы ўчастковых інспектараў міліцыі заўсёды прад’яўляліся павышаныя патрабаванні, на яе ўскладаюцца асаблівыя надзеі. Мы павінны бачыць ва ўчастковым інспектары прадстаўніка дзяржаўнай улады, гатовага і, самае галоўнае, здольнага ў любы час сутак аказаць кваліфікаваную дапамогу ў вырашэнні складанай  сітуацыі. [caption id="attachment_39328" align="aligncenter" width="580"]Участковыя інспектары міліцыі Анатоль Траян, Максім Зарамбоўскі, Арцём Раіцкі, Уладзімір Сувораў і Сяргей Лазоўскі. Участковыя інспектары міліцыі Анатоль Траян, Максім Зарамбоўскі, Арцём Раіцкі, Уладзімір Сувораў і Сяргей Лазоўскі.[/caption] У падраздзяленне аховы грамадскага правапарадку аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Капыльскага РАУС уваходзяць дазвольная сістэма і старшыя інспектары прафілактыкі. У цяперашні час на тэрыторыі нашага раёна нясуць службу 14 участковых інспектараў міліцыі, 11 з якіх абслугоўваюць сельскую мясцовасць, а 3 — горад. — Загадам начальніка Капыльскага РАУС за кожным участковым інспектарам міліцыі замацаваны адміністрацыйны ўчастак, на якім інспектар абавязаны ажыццяўляць прафілактычныя мерапрыемствы, знаёміцца з насельніцтвам, — адзначае начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Капыльскага РАУС Віталь Кажура. — Участковы інспектар міліцыі абавязаны ведаць, хто пражывае на яго адміністрацыйным участку, таму падчас сваёй паўсядзённай дзейнасці на працягу двух гадоў ён павінен наведаць кожную кватэру, пазнаёміцца з кожным чалавекам. Жыццё паказвае, што ўчастковы інспектар міліцыі ў большасці выпадкаў працуе з асобамі, раней судзімымі, і з тымі, хто парушае грамадскі правапарадак. Па прадухіленні здарэнняў, звязаных з сістэмай «Быт», участковыя працуюць і з сямейнымі скандалістамі, і з суседзямі, у якіх паміж сабой паўстаў канфлікт, і г. д. Увогуле, участковы інспектар міліцыі дапамагае людзям разабрацца з праблемамі іх жыцця. Акрамя гэтага, участковы інспектар міліцыі на сваім участку выяўляе грамадзян, якія незаконна вырабляюць, набываюць, перапрацоўваюць, захоўваюць без прызначэння ўрача наркатычныя, псіхатропныя рэчывы. Участковы таксама выяўляе асоб, якія вырабляюць, захоўваюць і рэалізуюць самагон і іншыя спіртазмяшчальныя напоі. Да прыкладу, за мінулы год імі ў раёне выяўлены 104 факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства, знойдзена і знішчана 28 самагонных апаратаў, канфіскавана каля 1340 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці. Звяртаем вашу ўвагу: калі адбыўся сямейны скандал, шумяць суседзі цi здарылася яшчэ нешта, дзе трэба ўмяшанне супрацоўніка міліцыі, набірайце дзяжурную часць па нумары 102, і аператыўны дзяжурны адправіць або ўчастковага інспектара міліцыі, або патрульна-паставую службу. Расказваючы пра ўчастковых інспектараў міліцыі, намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Капыльскага РАУС адзначыў тых супрацоўнікаў, якія ўносяць важкі ўклад у работу аддзела, маюць добрыя вынікі і працуюць на сваіх адміністрацыйных участках ужо не адзін год. Гэта старшыя ўчастковыя Генадзь Шапашнікаў (Грозаўскі сельсавет), Дзмітрый Карнейчык (Бабаўнянскі сельсавет) і Дзмітрый Кукушкін (Капыльскі сельсавет), участковы Вячаслаў Паўловіч (Пацейкаўскі сельсавет) і іншыя. — Калі ў ходзе выканання прафілактычных мерапрыемстваў мы наведваем сельскую мясцовасць, дзе ўчастковыя інспектары прапрацавалі доўгі час, заўсёды прыемна чуць словы ўдзячнасці ў іх адрас, таму што многія з грама- дзян звяртаюцца па дапамогу непасрэдна да супрацоўніка міліцыі. Некаторыя проста хочуць пагутарыць з участковым. Гэта гаворыць пра давер насельніцтва да праваахоўных органаў, — адзначае Віталь Аляксандравіч. — Яскравым прыкладам гэтага з’яўляецца маёр міліцыі Андрэй Трублоўскі. На працягу многіх гадоў ён працуе ўчастковым інспектарам міліцыі ў Блеўчыцкім сельсавеце. Да таго ж, па выніках 2014 года ён у чацвёрты раз за сваю службовую дзейнасць стаў лепшым участковым інспектарам міліцыі Мінскай вобласці. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей