Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

В рамках марафона-конкурса "Серебряная нить" прошло еще одно мероприятие

03.03.2015
70-383x300У рамках правядзення першага этапа марафону-конкурсу «Сярэбраная нітка», прысвечанага святкаванню 70-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, спецыялісты Капыльскага ТЦСАН працягваюць дарыць радасць ветэранам. Так, разам з членамі клуба «Шчырасць», арганізаванага на базе названай установы, спецыялісты аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі наведалі Бабаўнянскую бальніцу сястрынскага догляду. Жанчыны ўручылі пастаяльцам сувеніры, вырабленыя сваімі рукамі: араматызаваныя мяшэчкі, рамкі для фатаграфій і паштоўкі. Псіхолагам Юліяй Кашубай была аказана адпаведная дапамога ўсім, хто да яе звярнуўся. Затым госці выканалі песні ваенных гадоў. Ім падпявалі і работнікі бальніцы, і самі пастаяльцы. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей