Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

В прошлую субботу копыляне отгуляли Масленицу

27.02.2015
2 Цэнтральная плошча нашага горада зусім па-веснавому расквецілася ад шматлікай колькасці дарослых і дзяцей. Тут жа ўдзельніцы  аматарскага аб’яднання нацыянальнай кухні «Лоцвінскія ўдалухі» Валянціна Шыман-ская і Галіна Дрожжа частавалі  блінамі з рознай начынкай: і з тварагом, і з агароднінай, і нават з крабавымі палачкамі. Смаката! Побач з артысткамі з Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу скакала бялюткая Каза і з вялікага кошыка раздавала ўсім жадаючым прадказанні наконт таго, што іх чакае ў наступіўшым годзе. Але няхай лепш пра тое раскажуць госці свята. [caption id="attachment_39242" align="aligncenter" width="580"]Семежаўскія артысты з «кошыкам прадказанняў» Семежаўскія артысты з «кошыкам прадказанняў»[/caption] Лілія БОБКА: — Вельмі весела сёння на свяце. Радуюць сонейка і шчырыя ўсмешкі капылян. Цудоўна спяваюць артысты з Навасёлкаўскага СДК. А згодна з прадказаннямі Казы, год у мяне чакаецца яскравым і цікавым. Будзем спадзявацца. [caption id="attachment_39243" align="aligncenter" width="580"]Частуюць «Лоцвінскія ўдалухі» Частуюць «Лоцвінскія ўдалухі»[/caption] Ірына САНЬКО: — Па праўдзе кажучы, на свята трапіла выпадкова, але зусім не шкадую. Трэба было сюды завітаць, каб адчуць смак сапраўднай Масленіцы, сапраўднай медавухі, якой пачаставалі «Лоцвінскія ўдалухі». Ох, і смачная, ды яшчэ з блінамі! Алена ЗАБЕЛА: — На свята я прыйшла не адна, а разам са сваімі вучнямі — маленькімі гімназістамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю прынялі ўдзел у гульнях, пачаставаліся беларускімі прысмакамі. А напрыканцы свята, як заўсёды, спалілі пудзіла зімы. Сардэчна запрашаем цябе, прыгажуня Вясна! [caption id="attachment_39244" align="aligncenter" width="580"]Гуляюць «Капыльскія пацехі» Гуляюць «Капыльскія пацехі»[/caption] Расказвае арганізатар свята дырэктар раённага цэнтра традыцыйнай культуры Галіна ГУРЛО: — Перш за ўсё хочацца падзякаваць аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама за падтрымку. Каб свята атрымалася цікавым, артыстам нашага цэнтра прыйшлося папрацаваць. Вельмі цікавымі былі нумары, у якіх побач з Вольгай Даманскай і Вячаславам Курчыкам прымалі ўдзел навучэнцы Капыльскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа Максім Мароз, Генадзь Андрэйчык і сакратар гэтай установы Алена Волкава. Над гульнёвай праграмай працавалі ўдзельнікі народнага тэатра гульні і гумару «Капыльскія пацехі», Цэнтра  творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна, фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Дзіяна ТКАЧЭНКА  Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей