Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

В мире книг

26.02.2015
Самая вялікая вынаходка чалавецтва — кніга. Пра гэта дырэктар Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі Таццяна Серая ведала даўно, з той пары,  як пачала чытаць кнігі. А калі стала вывучаць гісторыю кнігадрукавання — пераканалася ў гэтым назаўсёды. Безумоўна, дваццаць першае стагоддзе паказала, што бібліятэка як сацыяльны інстытут змяняе формы работы, трансфармуецца ў адкрытую пляцоўку для культурных і інтэлектуальных эксперыментаў. серая Аўтаматызацыя, хуткасць адказаў на пытанні карыстальнікаў — такія патрабаванні да сучаснай бібліятэкі. Бібліятэка і карыстальнік заўсёды партнёры, але цяпер гэта новы, вышэйшы узровень. «Мы стараемся, каб нашы бібліятэкі ішлі не толькі ў нагу з часам, але і абганялі яго. Усе нашы ўстановы маюць доступ у інтэрнэт, карыстаюцца электроннымі каталогамі рэспубліканскіх бібліятэк, ёсць не толькі традыцыйныя, але і электронныя кнігі, — адзначае Таццяна Серая. — Сёння мы ганарымся электроннай краязнаўчай базай даных, працягваецца перавод у лічбавы фармат краязнаўчых матэрыялаў. Асноўная тэндэнцыя ў жыцці нашых устаноў — актыўнае ўкараненне інфармацыйных тэхналогій, ад камплектавання фондаў да бібліяграфічнай апрацоўкі, аказанне паслуг у віртуальным рэжыме». Акрамя таго, сацыякультурны вектар бібліятэчных устаноў заключаецца ў арганізацыі і рабоце над праектамі, праграмамі. Сярод іх — па духоўным адраджэнні «Будуем храм у душах», краязнаўчы «Я раскажу пра дзіўны край, што мне свяцей усіх святынь», дзіцячыя «Вместе с книгой мы растем», «Вучымся, чытаем, гуляем». Працягваецца работа над мэтавай праграмай «Вы не адны, пакуль мы з вамі», праводзяцца акцыі «Чтение — лучшее развлечение», «Моладзь чытае» (да Года моладзі) і іншыя. «Мы ганарымся і любім нашы ўстановы, нашых чытачоў, — падкрэслівае Таццяна Серая. — Вельмі радуемся, што бібліятэка з’яўляецца тым месцам, куды прыходзяць людзі па навіны, парады і дапамогу. Пры гэтым імкнёмся, каб кожная наша ўстанова мела сваю выключнасць і непаўторнасць». Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей