Пятнаццаць гадоў таму было выдадзена пасведчанне аб рэгістрацыі герба г. Капыля ўзору 1652 года.
Дзяржаўная геральдычная служба засведчыла, што згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №89 ад 22 лютага 1994 года «Аб Гербавым матрыкуле Рэспублікі», герб г. Капыля 1652 года (у залатым полі «польскага» шчыта чорны паляўнічы ражок з залатой фурнітурай) зарэгістраваны 28 лютага 2000 года і ўнесены ў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь.
Капыльскаму райвыканкаму перададзены зацверджаныя эталон герба і Палажэнне аб гербе г. Капыля 1652 года.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии