Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

81

Поддерживают порядок

24.02.2015
У склад дабравольнай дружыны, створанай пры Слабада-Кучынскім сельвыканкаме, уваходзяць адзінаццаць чалавек. Гэта прадстаўнікі выканаўчага камітэта, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, устаноў адукацыі, размешчаных на тэрыторыі сельсавета. [caption id="attachment_39159" align="aligncenter" width="580"]С. Лазоўскі, Н. Гусева, М. Давідоўскі С. Лазоўскі, Н. Гусева, М. Давідоўскі[/caption] Як расказала камандзір дабравольнай дружыны Нэлі Гусева, рэгулярна, не радзей чым чатыры разы ў месяц, арганізоўваецца патруляванне населеных пунктаў сельсавета з мэтай папярэджання і прадухілення правапарушэнняў. Праводзіцца індывідуальная выхаваўчая работа з асобамі, што дапусцілі правапарушэнні, з бацькамі непаўналетніх, паводзіны якіх не задавальняюць грамадства. «Мы правяраем захаванасць матэрыяльна-тэхнічных каштоўнасцей на аб’ектах, работу вартаўнікоў, — працягвае расказ аб дзейнасці дружыны намеснік камандзіра Міхаіл Давідоўскі. — Наведваем установы культуры, асабліва, калі там праводзяцца мерапрыемствы. Працуем у цесным кантакце з настаўніцка-бацькоўскімі патрулямі». Такое дабравольнае фарміраванне з’яўляецца добрым памочнікам для органаў аховы правапарадку. І з гэтым меркаваннем цалкам згодны мясцовы ўчастковы інспектар міліцыі Сяргей Лазоўскі, паколькі практычна ўсе выезды праходзяць з яго непасрэдным удзелам. І вынікі работы па падтрыманні правапарадку на тэрыторыі сельсавета добрыя. Як расказаў Сяргей Іванавіч, летась тут было здзейснена толькі 6 злачынстваў (у 2013 годзе — 18), выкрыццё склала 83,3%. За 2014 год было выяўлена і пастаўлена на ўлік 19 непаўналетніх (яны знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы) з 8 сем’яў, зняты з такога ўліку 21 непаўналетні з 11 сем’яў. І гэта таксама рэзультат. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей