Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

Спорт и работа рядом идут

27.02.2015
Спартыўныя традыцыі ў ААТ «Суворава-Агра» складваліся не адно дзесяцігоддзе. У гэтай гаспадарцы заняткам фізічнай культурай і спортам, далучэнню вяскоўцаў да здаровага ладу жыцця заўсёды надавалася вялікая ўвага. Каманда сельгаспрадпрыемства паспяхова выступала на шматлікіх спаборніцтвах і часта займала прызавыя месцы. Вось і летась, па выніках круглагадовай раённай спартакіяды сельскіх жыхароў, прадстаўнікі ААТ «Суворава-Агра» выйшлі пераможцамі. Натхняе (калі так можна сказаць) сваіх аднавяскоўцаў на спартыўныя дасягненні настаўнік фізічнай культуры Каменскай СШ Уладзімір Ксяневіч, які аддае любімай справе ўжо шмат гадоў. [caption id="attachment_39235" align="aligncenter" width="580"]Узнагароду атрымлівае Уладзімір Ксяневіч Узнагароду атрымлівае Уладзімір Ксяневіч[/caption] Як расказаў Уладзімір Сцяпанавіч, у Камені і навакольных вёсках заўсёды было вельмі шмат спартыўнай моладзі, можа таму і арганізаваць каманду проста. Асаблівую цікавасць выклікаюць гульнёвыя віды спорту: футбол, валейбол, баскетбол. Адміністрацыя мясцовай установы адукацыі ідзе насустрач жаданню вяскоўцаў заняцца фізічнай культурай і прапаноўвае для гэтай мэты спартыўную залу. Падтрымлівае ініцыятыву сваіх работнікаў і не шкадуе грошай на набыццё неабходнага інвентару і дырэкцыя сельгаспрадпрыемства. Сярод самых актыўных удзельнікаў спартыўных спаборніцтваў Уладзімір Ксяневіч назваў галоўнага эканаміста ААТ «Суворава-Агра» Рамана Крысевіча, ветурача Аляксея Сцепановіча, загадчыка майстэрняў Сяргея Пільніка. Маргарыта САКОВІЧ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей