У рамках правядзення марафону-конкурсу «Сярэбраная нітка», прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі, у Капылі адбыліся віншаванні ветэранаў і вязняў канцэнтрацыйных лагераў.
Спецыялісты ДУ “Капыльскі ТЦСАН” сумесна з удзельніцамі клуба “Шчырасць” наведалі на даму тых, у чыё жыццё ўвайшла вайна. Ветэранам падарылі песні ваенных гадоў і прыгожыя сувеніры, якія, дарэчы, жанчыны самі і вырабілі на пасяджэнні клуба.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Комментарии