Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

85

Не забывать о людских проблемах

11.02.2015
1d9b03f21af7fcfb54785666a574c046 За 2014 год у Капыльскі раённы Савет дэпутатаў паступілі 73 звароты грамадзян (5 пісьмовых і 68 вусных), у сельскія Саветы дэпутатаў — 251 (43 і 208, адпаведна). З усёй колькасці станоўча вырашаны 149, па 157 дадзены тлумачэнні, а 18 застаюцца на кантролі. Калі прааналізаваць сітуацыю ў разрэзе сельсаветаў, то можна заўважыць, што ва ўсе з іх паступае дастатковая колькасць зваротаў. Але лідзіруе Грозаўскі сельсавет. Прычына ў тым, што пасля аб’яднання ён стаў даволі вялікім, населеныя пункты знаходзяцца далёка ад цэнтра (таму зараз і разглядаецца пытанне аб пераносе адміністрацыйнага цэнтра ў в. Камсамольская). Менш за ўсё зваротаў зафіксавана ў Семежаўскім сельсавеце. Што ж датычыцца пытанняў, якія паступаюць, то, як адзначыла старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Кісляк, у першую чаргу яны звязаны з добраўпарадкаваннем. Гэта і абкошванне тэрыторый, і спілоўванне аварыйна-небяспечных дрэў, і навядзенне парадку на могілках, і стан грамадскіх шахтных калодзежаў. А вось асаблівую занепакоенасць выклікае сітуацыя з баршчавіком Сасноўскага і з пустуючымі і старымі дамамі. Як запэўнівае Ірына Кісляк, усе праблемы мясцовая ўлада імкнецца выканаць як мага хутчэй. З самага пачатку работы народных выбраннікаў 27-га склікання зацверджаны графікі прыёму грамадзян і юрыдычных асоб дэпутатамі абласнога, раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў, у якіх указана, хто, дзе і калі праводзіць прыём. І гэта выконваецца няўхільна. Як паведамілі ў райсавеце дэпутатаў, за 2014 год разгледжаны 162 звароты дэпутатамі мясцовых Саветаў, у тым ліку абласнога — 7, раённага — 43, сельскіх — 112. Вырашаны станоўча — 83, дадзены тлумачэнні па 74, узяты на кантроль — 5. — Калі мы выязджаем з інфармацыйна-прапагандысцкай групай райвыканкама на сустрэчы ў працоўныя калектывы, то часта чуем прапановы, каб такія сустрэчы праводзіліся часцей, асабліва ў аддаленых населеных пунктах, — адзначае Ірына Кісляк. — Таму мы плануем унесці прапанову аб стварэнні рабочай групы, якая будзе больш часта выязджаць у глыбінку і абмяркоўваць набалелыя пытанні вяскоўцаў. Таксама мы прымаем актыўны ўдзел у рэгулярных аб’ездах, якія праводзяцца  па  сельгаспрадпрыемствах, асабліва ў тых, што датычацца добраўпарадкавання. Па маршруце мы абмяркоўваем усе пытанні, што ўзнікаюць, стараемся прыняць канструктыўныя рашэнні. Таксама са сваімі калегамі пастаянна праводзім так званыя адпрацоўкі тэрыторый сельсаветаў, падчас якіх аглядваем усе населеныя пункты. А ўсё разам гэта дае пэўны вынік. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей