Прадстаўнікі арганізацыйных структур ДТСААФ Капыльскага раёна ўдастоены ўзнагарод другога адборачнага тура ІІІ Рэспубліканскага фестывалю патрыятычнай песні «Воіну-пераможцу спяваем мы славу!», прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі.
У намінацыі «Песні ваеннай і героіка-патрыятычнай тэматыкі» лаўрэатам трэцяй прэміі стаў Вячаслаў Курчык, у намінацыі «Песні грамадзянскай і лірычнай тэматыкі» — лаўрэат другой прэміі Настасся Карповіч. Яны ўзнагароджаны Дыпломамі і кубкамі. За высокае майстэрства выканання песні граматай адзначана Дзіяна Зіновенка. Дзяўчынак — навучэнак СШ №2 г. Капыля — да выступлення рыхтавала выкладчык музыкі гэтай жа школы Таццяна Ермаловіч.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии