Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

67

Несмотря на зимнее время, в районе продолжаются работы по благоустройству

10.02.2015
Напрыклад, у Бучацінскім сельсавеце зараз спілоўваюцца аварыйныя дрэвы на пустуючых участках, зносяцца старыя пабудовы. Актыўны ўдзел у работах прымае і мясцовае насельніцтва. Як паведаміла старшыня Бучацінскага сельвыканкама Зоя Бордак, за 2014 год на тэрыторыі сельсавета спілавана 307 аварыйна-небяспечных дрэў, прыбрана 196  пустуючых тэрыторый, захавана 48 стыхійных  сметнікаў,  знесена 1080 м агароджаў, устаноўлена новых — 332 м, адрамантавана — 132 м. Значная работа праведзена і на грамадзянскіх могілках. Так, з дапамогай насельніцтва ўстаноўлена агароджа на іх у в. Выгода і пачата ўстаноўка ў в. Гулевічы. Што ж датычыцца работ на пустуючых дамах і ўчастках, то летась, згодна з патрабаваннем Указа №100 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі сельсавета знесена восем дамоў, пяць гаспадарчых пабудоў, захаваны фундамент, выдадзена 259 прадпісанняў насельніцтву, магчымым нашчадкам высланы паведамленні, праведзена інвентарызацыя будынкаў. Калі летась налічвалася 189 пустуючых дамоў, то ўжо на пачатак гэтага года засталося 159: з’явіліся спадчыннікі, некаторыя дамы прададзены. [caption id="attachment_38936" align="aligncenter" width="580"]Жыхары в. Ракіні Мікалай Бань, Мікалай Жавалкоўскі і Тамара Сушко наводзяць парадак у былым школьным парку Жыхары в. Ракіні Мікалай Бань, Мікалай Жавалкоўскі і Тамара Сушко наводзяць парадак у былым школьным парку[/caption] — Вялікую ўвагу заворванню пустуючых земляў і ўключэнню іх у палі севазвароту надае ЗАТ “Жыліхава”, крыху слабей (з-за вялікіх плошчаў сельгаспрадпрыемства) ідуць справы ў ААТ “Ціміразеўскі”, — падкрэслівае Зоя Бордак. — Увогуле на тэрыторыі сельсавета такіх земляў 121 га. Калі будзе спрыяць надвор’е, то ўжо ў сакавіку мы гэтыя работы прадоўжым. Зараз праводзім сходы з насельніцтвам, прапаноўваем замяніць участкі, каб было зручна праводзіць ворыва. Для таго, каб пазбегнуць узнікнення стыхійных сметнікаў,   заключаюцца дагаворы з насельніцтвам на вываз адходаў з дапамогай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Вялікая праграма па добраўпарадкаванні вызначана і на гэты год. Напрыклад,  у  красавіку  ў  цэнтры  ўвагі будзе в. Выгода, дзе ў пачатку мая плануецца правесці свята вёскі. З мая — невялічкае Жабчава, дзе ў пасёлку Боркі нарадзіўся класік беларускай літаратуры Кузьма Чорны (у чэрвені будзе адзначацца яго 115-годдзе). Вядома ж, чакаецца, што на ўрачыстасці прыедзе шмат гасцей, таму і населены пункт павінен выглядаць адпаведна. Шмат увагі будзе надавацца і вёскам, якія знаходзяцца каля значных праезных трас. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей