Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

233

В очередной раз победителем зимней спартакиады среди работников учреждений города стала КУП "Копыльское ЖКХ"

09.02.2015
А ўсяго ў спаборніцтвах прымала ўдзел 16 каманд. На гэта спартыўнае свята традыцыйна збіраюцца лепшыя спартсмены горада, усе тыя, хто прытрымліваецца здаровага ладу жыцця і рэгулярна займаецца фізкультурай і спортам. Камандам давялося паказваць свае спрыт, трапнасць, вынослівасць у пяці намінацыях. Надвор’е, якое апошнім часам не вельмі падобнае на зімовае, пазбавіла гледачоў магчымасці назіраць за самым, бадай, відовішчным этапам спартакіяды — каманднай эстафетай, якая звычайна праходзіла на стадыёне фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Але ад гэтага напружанне барацьбы за кубак пераможцы і жаданне дабіцца поспеху толькі ўзрасло. Урачыстае адкрыццё спартакіяды, на якім яе ўдзельнікаў вітаў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, Гімн Рэспублікі Беларусь, шчырыя пажаданні ўдалых стартаў і пераможных фінішаў толькі ўмацавалі ў спартсменаў-аматараў імкненне да перамогі. IMG_2832 Першы этап спаборніцтваў складаўся з дзвюх намінацый, у якіх паралельна свае здольнасці паказвалі мужчыны і прадстаўніцы слабога полу. У сектары, адведзеным для гіравога спорту, балельшчыкі з захапленнем назіралі, як змагаюцца за перамогу асілкі. Побач свой спрыт паказвалі дзяўчаты са скакалкамі. У выніку, склаўшы заваяваныя спарт- сменамі ачкі, суддзі вызначылі лепшых як у індывідуальным заліку, так і сярод каманд. На гэтым этапе перамогу святкавалі прадстаўнікі КУП “Капыльская ЖКГ”, на другой пазіцыі з адрывам у тры ачкі апынуліся аматары здаровага ладу жыцця з аддзела адукацыі, спорту і турызму, трэцімі сталі спартсмены з цэха прыроднага і звадкаванага газу. IMG_2755 Сваё віртуознае валоданне баскетбольным мячом паказвалі каманды на другім этапе спаборніцтваў. Тут не было роўных прадстаўнікам СШ №3 г. Капыля, на тры ачкі ад іх адсталі супрацоўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму, трэцімі былі спартсмены з ДРБУ №124. Своеасаблівая эстафета па скачках у даўжыню атрымалася на трэцім этапе, калі ад спрыту аднаго ў многім залежаў агульны рэзультат каманды. Тут удача была на баку газавікоў, другое месца заваявалі спартсмены з Капыльскага прафесійна-тэхнічнага каледжа, трэцяе — чацвёрка з аддзела адукацыі, спорту і турызму. IMG_2926 Не менш захапляльнымі былі спаборніцтвы па дартсе, дзе сваю трапнасць паказвалі і мужчыны, і жанчыны. У гэтым відзе спорту перамогу святкавалі дарожнікі, следам за імі на п’едэстал гонару ўзняліся прадстаўнікі каманды з Капыльскай ЦРБ, трэцімі былі камунальнікі. Завяршальным відам праграмы стала плаванне (стартавалі мужчыны і жанчыны). Лепшыя секунды паказалі ўдзельнікі спартакіяды з Капыльскай ЖКГ, на другім месцы апынуліся работнікі лясгаса, на трэцім — медыкі. У выніку кубак пераможцы зімовай спартакіяды сярод работнікаў устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў горада быў уручаны Капыльскай ЖКГ, другое агульнакаманднае месца ў аддзела адукацыі, спорту і турызму, трэцюю прыступку п’едэстала гонару занялі спартсмены-аматары з ДРБУ №124. Іх віталі намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Алена Міхайлоўская і галоўны суддзя спаборніцтваў Мікалай Жук. Усе пераможцы і прызёры атрымалі граматы, а лідары — і грашовыя прэміі. Цудоўны настрой спартсменам стваралі выхаванцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара     P.S. Прыемна канстатаваць, што сваю каманду выставіла і Рэдакцыя газеты “Слава працы”, заняўшы, у выніку, сёмае месца. А фотакарэспандэнт Сяргей Лазоўскі двойчы ўздымаўся на п’едэстал гонару: стаў лепшым у асабістым заліку ў намінацыі “Штрафны кідок” і заняў трэцяе месца ў спаборніцтвах па дартсе.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей