Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

113

Пенсионеры не остаются в стороне от общественных дел

10.02.2015
На тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета налічваецца 30 населеных пунктаў, пражывае каля 3600 чалавек. Вядома, ахапіць іх усіх толькі работнікам сельвыканкама немагчыма. Таму на дапамогу заўсёды прыходзіць мясцовы актыў: старэйшыны і дэпутаты. Калі маленькія населеныя пункты, напрыклад, такія як Раёк ці Калоўка, курыруюць прадстаўнікі мясцовага самакіравання суседніх больш буйных населеных пунктаў, то ў аграгарадку Цімкавічы даводзіцца працаваць нават двум старэйшынам. Ды і выбарчыя акругі пасля аптымізацыі сельсаветаў значна павялічыліся: калі раней у іх уваходзіла 60-70 чалавек, то зараз каля 200. — Актыў мясцовай улады — нашы своеасаблівыя вочы і вушы, — з жартам адзначае старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава. — Усе праблемы і прапановы, што ўзнікаюць на месцы, яны даносяць да нас. А мы разам з імі і з прыцягненнем сельгаспрадпрыемстваў імкнёмся іх вырашыць. Вядома ж, немагчыма назваць усе іх імёны, але Алена Острыкава вылучыла самы касцяк. Сярод тых, хто з’яўляецца, так бы мовіць, ветэранамі гэтай справы — старэйшына в. Рачкевічы Сяргей Вайтовіч, у в. Комсічы гэтым таксама займаецца былы старшыня сельвыканкама Аляксандр Салодкі, у аграгарадку Цімкавічы — старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Зоя Лявар, у Заракаўцах — былы землеўпарадкавальнік Леанід Траццяк. Карыстаецца аўтарытэтам аднавяскоўцаў і старэйшына вёскі Вялікая Раёўка Ганна Лупанос, значную дапамогу якой аказваюць таксама загадчыца бібліятэкі-клуба Наталля Новік і загадчыца ФАПа Святлана Пашчэня. Хвалюецца пра людзей адзінокіх, пра тых, хто трапіў у няпростае становішча, неабыякава адносіцца да пытанняў добраўпарадкавання, праяўляе высокія арганізатарскія здольнасці  Сяргей Чаюк з вёскі Навасёлкі. [caption id="attachment_38943" align="aligncenter" width="580"]Міхаіл Іосіфавіч і Леакадзія Іванаўна Бычэнкі Міхаіл Іосіфавіч і Леакадзія Іванаўна Бычэнкі[/caption] Аказвае значную дапамогу мясцовай уладзе ў навядзенні парадку ў родным населеным пункце, а таксама з’яўляецца яе надзейным памочнікам старэйшына в. Дзягцяныя Міхаіл Бычэнка. Напрыклад, мінулым летам разам з трыма землякамі — Аляксандрам Гайко, Уладзімірам Цімафеевым, Валерыем Станішэўскім — займаліся ўстаноўкай агароджы, спілоўваннем аварыйных дрэў на мясцовых могілках. Як адзначыў Міхаіл Іосіфавіч, рабочых рук у іх вёсцы не хапае, таму пенсіянеры не застаюцца ўбаку, тым больш, калі добраўпарадкоўваецца такое святое месца. Міхаіл Бычэнка вярнуўся на сваю радзіму з Салігорска, дзе працаваў шахцёрам. Тут жа ўладкаваўся конюхам. Разам у бацькоўскую хату пераехала і яго жонка Леакадзія Іванаўна. Дарэчы, сёлета ў студзені дружная і ўзорная, як адзначаюць аднавяскоўцы, сям’я Бычэнкаў адзначыла сваё залатое вяселле. У ліку першых, хто іх павіншаваў, былі дзве дачкі і сын, а таксама іх сем’і. Вядома ж, шмат цёплых слоў у іх адрас прагучала і ад удзячных землякоў… — Старэйшыны — нашы самыя першыя памочнікі, — падкрэслівае Алена Острыкава. — Я ганаруся тым, што ўсе яны адпавядаюць свайму статусу, а для мяне асабіста — яны вялікая падтрымка. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА  

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей