Былі наведаны некаторыя ўстановы агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі. Паводле слоў Галіны Мікалаеўны, убачанае выклікала толькі станоўчыя ўражанні: “Вельмі шмат за апошні год зроблена па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні ўстаноў, паляпшэнні іх эстэтычнага выгляду. Гэта ў першую чаргу можна сказаць пра ДУА “СШ №2 г. Капыля імя Ц. Гартнага”, ДУА “Гімназія №1 г. Капыля”, ДУА “Быстрыцкая СШ”, ДУА “Санаторны яслі-сад г. Капыля” і інш.” Была адзначана як вялікая праца калектываў навучальных устаноў, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, які ўзначальвае Алена Міхайлоўская, так і дапамога ў вырашэнні праблем з боку кіраўніцтва раёна.
Галіна Мікалаеўна сустрэлася з педагогамі, а таксама правяла прыём грамадзян, падчас якога былі абмеркаваны пытанні ўладкавання дзяцей у дзіцячы сад і навучання ў першым класе агульнаадукацыйнай установы.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии