Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

237

Состоялась отчетно выборная конференция Копыльской районной организации РОО “Белая Русь”

13.01.2015
Сёння раённая арганізацыя, створаная ў ліпені 2007 года, налічвае амаль 1000 членаў, аб’яднаных у 51 пярвічку, — людзей рознага ўзросту, прадстаўнікоў розных слаёў насельніцтва, многіх прафесій. Як адзначыла падчас справаздачы старшыня прэзідыума Марыя Сандрозд, гэта сведчыць пра тое, што ў раённай арганізацыі добра ведаюць, чым жывуць капыляне, іх праблемы і памкненні. Для гэтага створаны і паспяхова працуюць грамадскія прыёмныя, прычым не толькі раённага ўзроўню, але і ў пярвічных арганізацыях. Людзі могуць звярнуцца са сваімі праблемамі і атрымаць падтрымку і слушную параду. [caption id="attachment_38555" align="aligncenter" width="578"]Удзельнікі канферэнцыі Удзельнікі канферэнцыі[/caption] Як і ў папярэднія гады, “Белая Русь” арганізоўвала шмат мерапрыемстваў патрыятычнага кірунку і дабрачынных акцый. Адны з галоўных — удзел у выбарчых кампаніях, а таксама віншаванне дзяцей, якія падчас навагодніх святаў знаходзяцца ў раённай бальніцы, сацыяльным прытулку, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, удзел у аглядзе-конкурсе на лепшую ветэранскую сядзібу, на лепшае маладзёжнае падвор’е, фінансаванне маладзёжнага праекта “Уладар вёскі” і многае іншае. Марыя Леанідаўна выказала вялікую ўдзячнасць старшыням пярвічных арганізацый за ўзаемаразуменне, адзначыўшы, што новаму прэзідыуму неабходна будзе вырашыць нямала складаных задач, каб садзейнічаць умацаванню пярвічак як асновы РГА “Белая Русь”. Але галоўнае: і надалей ісці вызначаным курсам, каб забяспечыць стабільны рост эканомікі, накіраваны на стварэнне высокай якасці жыцця грамадзян, дэмаграфічны дабрабыт, стабільную сістэму сацыяльных гарантый. Падчас абмеркавання даклада прагучалі меркаванні аб тым, што работу раённай арганізацыі за справаздачны перыяд неабходна прызнаць здавальняючай. Былі выказаны пажаданні на будучае, прапановы па паляпшэнні работы як сваіх пярвічак, так і ўсёй раённай арганізацыі. Былі абраны новы склад прэзідыума Капыльскай РА РГА “Белая Русь”, які зноў узначаліла Марыя Сандрозд, і кантрольна-рэвізійнай камісіі. [caption id="attachment_38556" align="aligncenter" width="564"]Сяргей Пігараў Сяргей Пігараў[/caption] У рабоце канферэнцыі прыняў удзел намеснік старшыні РГА “Белая Русь” Сяргей Пігараў, які ў сваім выступленні звярнуў асаблівую ўвагу прысутных на ўдзел арганізацыйных структур “Белай Русі” ў выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія маюць адбыцца ў бягучым годзе. Сяргей Юр’евіч уручыў салодкія навагоднія пачастункі дзвюм мнагадзетным сем’ям, дзе бацькі з’яўляюцца членамі “Белай Русі”. Атрымалі падарункі за актыўнае садзейнічанне развіццю грамадскага аб’яднання, значную дапамогу ў правядзенні мерапрыемстваў і некаторыя члены “Белай Русі”. Маргарыта САКОВІЧ  Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей