У сваёй дзейнасці дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Бойка практыкуе розныя формы работы з насельніцтвам. Напрыклад, прыёмы грамадзян ён праводзіць у сельсаветах, у арганізацыях. Вось і чарговая сустрэча прайшла на базе УАЗ “Капыльская ЦРБ”.
Трэба адзначыць, што пытанняў было зададзена няшмат і ў асноўным яны датычыліся медыцынскай галіны. Так, адной з хворых з-за адсутнасці неабходных лекаў спецыялістамі падабрана замена на іх аналаг. Прыемна, што людзі звярталіся не толькі з праблемамі, але выказвалі і ўдзячнасці. У прыватнасці, адна з іх была адрасавана загадчыцы інфекцыйнага аддзялення Валянціне Козел.
Было зададзена і жыллёвае пытанне наконт аднаўлення дакументаў.
— Разам з райвыканкамам і райсаветам мы паспрабуем больш глыбока разабрацца ў праблеме. Аднак, што датычыцца жыллёвых і судовых спрэчак, то ў іх мы не маем права ўмешвацца, — падкрэсліў парламентарый.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии