Як вядома, з мінулага года ў Беларусі ўведзены новы механізм будаўніцтва жылля. Цяпер яно ўзводзіцца па дзяржзаказе і прызначана для грамадзян, якія стаяць на ўліку на паляпшэнне жыллёвых умоў і маюць права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе льготнага крэдыту.
Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 215 ад 8 мая 2013 года “Аб некаторых мерах па ўдасканаленні будаўніцтва (узвядзення, рэканструкцыі) жылых памяшканняў”.
[caption id="attachment_38545" align="aligncenter" width="580"]
Будаўніцтва новага 16-кватэрнага жылога дома[/caption]
Па гэтай праграме ў Капылі па вуліцы Партызанскай вядзецца будаўніцтва двухпавярховага 16-кватэрнага жылога дома, які павінен быць уведзены ў строй у лютым бягучага года. Днямі на аб’екце адбылася рабочая планёрка кіраўнікоў зацікаўленых прадпрыемстваў і арганізацый на чале са старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем.
[caption id="attachment_38546" align="aligncenter" width="580"]
Падчас рабочай планёркі[/caption]
У двух пад’ездах новабудоўлі размесцяцца восем аднапакаёвых і столькі ж дзвюхпакаёвых кватэр агульнай плошчай 814 метраў квадратных. Ужо ўзведзена каробка будынка, устаноўлены вокны, выканана знешняя і часткова ўнутраная і атынкоўка, пракладзены сістэмы вода-, цепла- і газазабеспячэння, электраправодка. Цяпер накрываецца дах. Але час працуе не на карысць будаўнікоў. Таму падчас нарады разам з кіраўніцтвам ДУП «ПМК-194» (генпадрадчыкам аб’екта), Капыльскага РБУ, будаўнічых арганізацый г. Слуцка (субпадрадчыкамі) былі абмеркаваны праблемы і шляхі іх вырашэння, распрацаваны план мерапрыемстваў на бліжэйшы час. Асаблівая ўвага падчас планёркі надавалася і добраўпарадкаванню тэрыторыі, якая акрамя дзіцячай пляцоўкі будзе аздоблена разнастайнымі малымі архітэктурнымі формамі.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии