Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Анатолий Бойко провел прием граждан

12.02.2015
На прыём да парламентарыя, які ён правёў у аграгарадку Ванелевічы, звярнуліся пяць чалавек. Калектыўны зварот да парламентарыя паступіў ад жыхароў вуліцы Школьнай у в. Вялікая Раёўка. Яны выказалі занепакоенасць наконт прыватызацыі і набыцця дамоў, у якіх яны зараз пражываюць. Як запэўніў Анатоль Сцяпанавіч, гэта пытанне будзе разгледжана  кіраўніцтвам раёна разам з  ААТ “Крыніца”, яно ўзнята правільна, і з яго вырашэннем неабходна пайсці насустрач людзям. [caption id="attachment_38990" align="aligncenter" width="580"]Падчас прыёму Падчас прыёму[/caption] Аднаго з жыхароў пасёлка Чыжэвічы хвалявала пытанне зямельнага ўчастка, з-за якога ўзнікаюць спрэчкі з суседкай. Выказана спадзяванне, што гэта праблема вырашыцца, а заяўніку будзе аказана неабходная юрыдычная дапамога. Ад імя жыхароў аграгарадка Ванелевічы паступіла пытанне наконт уключэння іх населенага пункта ў праграму “Чыстая вада”. Яно накіравана ў КУП “Капыльская ЖКГ”. Удзел у прыёме таксама прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк і дырэктар ААТ “Піянер-Агра” Аляксандр Макарчук. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей