Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

144

На Копыльщине прошел благотворительный проект «Чудеса на Рождество»

09.01.2015
Яго арганізатарамі ў рамках маладзёжнага руху “Добрае сэрца” выступілі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя. IMG_0490 Падчас першага этапа члены грамадскіх аб’яднанняў арганізоўвалі збор падарункаў для дзяцей са шматдзетных сем’яў, групы сацыяльнай рызыкі. Словам, для тых, каму так неабходна дадатковая ўвага. Напярэдадні, за месяц да акцыі, былі сабраны спартыўны інвентар, канцылярскія тавары, прадметы для мастацкай творчасці, настольныя гульні, цацкі, кнігі і многае іншае. Як адзначыла першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Вікторыя Шостак, усе школы раёна адказна аднесліся да гэтай важнай справы, а найбольшую актыўнасць праявілі навучэнцы Семежаўскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа імя М. С. Высоцкага. Пэўную колькасць падарункаў сабралі і супрацоўнікі райваенкамата. Днямі прадстаўнікі райкама ГА “БРСМ” і “БРПА” сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва перадалі падарункі шасці шматдзетным, малазабяспечаным, няпоўным сем’ям, якія пражываюць на тэрыторыі Слабада-Кучынскага сельсавета. Былі перададзены падарункі і ў сям’ю, дзе выхоўваецца дзіця-інвалід (аграгарадок Грозава). Валанцёры атрадаў “Добрае сэрца” гарадскіх навучальных устаноў таксама не засталіся ўбаку ад акцыі і пабывалі ў сваіх юных сяброў. Навагоднія і Калядныя святы — гэта той час, калі найбольш верыш у цуды. І вось хлопчыкі і дзяўчынкі з наведаных сем’яў таксама ў іх паверылі, а яшчэ ў тое, што побач ёсць добрыя людзі. А доказам таго сталі іх шчаслівыя ўсмешкі і цудоўны настрой, які стваралі не толькі шаноўныя госці, але і Дзед Мароз са Снягуркай. Іх ролі ўдала выконвалі супрацоўнікі ТЦСАН Міхаіл Халюта і Аксана Кіслухіна. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей