Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

188

В Копыле прошла благотворительная елка для детей-сирот и детей-инвалидов

05.01.2015
У рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ў раённым Цэнтры культуры прайшло навагодняе падарожжа ў казку для дзяцей-інвалідаў, дзяцей-сірот і тых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія выхоўваюцца ў апякунскіх і прыёмных сем’ях. Як і павінна быць на такіх святах, дзеці атрымалі салодкія падарункі, а таксама шмат увагі. Павіншаваць іх завіталі шаноўныя госці — старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, ТЦСАН. [caption id="attachment_38397" align="aligncenter" width="562"]Карагод вакол ёлкі Карагод вакол ёлкі[/caption] Разам з галоўнымі героямі прадстаўлення — Шустрыкам, Дзедам Марозам і Снягуркай — дзеці вадзілі карагоды вакол ёлкі, дапамагалі справіцца з разбойніцай Калюзлай. Таксама можна было даведацца пра тое, адкуль і як з’яўляецца снег. Пра гэта змаглі расказаць удзельнікі дзіцячага тэатральнага калектыву Яна Мароз, Аляксандра Смаль, Ульяна Дубовік, Настасся Даманская. Адметна, што сёлета былі выкарыстаны новыя падыходы падчас прадстаўлення: у прыватнасці, мультымедыйныя сюжэты, роставыя лялькі і іншае. [caption id="attachment_38398" align="aligncenter" width="551"]Фотаздымак з роставымі лялькамі Фотаздымак з роставымі лялькамі[/caption] Вядома ж, кожны ўдзельнік святочнага мерапрыемства меў магчымасць расказаць Дзеду Марозу са Снягуркай вершык, пагуляць і сфатаграфавацца з казачнымі героямі. Без увагі не застаўся ніхто. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей