
Самай запамінальнай падзеяй падчас іх сталі навагоднія ранішнікі і вечары, якія прайшлі ва ўсіх школах і дзіцячых садах. Для выдатнікаў, лепшых спартсменаў і актывістаў грамадскага жыцця 6 студзеня 2015 года будзе арганізавана раённая ёлка.
Акрамя таго, канікулы — добрая нагода для хлопчыкаў і дзяўчынак весела і з карысцю правесці вольны час у лагерах з дзённым знаходжаннем. Яны адкрыліся ў дзевяці сельскіх установах адукацыі, гімназіі №1 і СШ №3 г. Капыля.
А вось 16 пераможцаў раённай прадметнай алімпіяды, якія будуць прадстаўляць Капыльшчыну на абласным узроўні, падчас канікул будуць спалучаць адпачынак з дадатковымі заняткамі па абраных для спаборніцва тэмах.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии