Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

76

З любоўю да Радзімы

02.01.2015
У раёне адбыўся конкурс электронных буклетаў «Мая малая радзіма». Галоўная мэта, якую ставілі перад сабой арганізатары (аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама), — актывізацыя і ўдасканаленне краязнаўчай дзейнасці бібліятэк устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, павышэнне ўзроўню іх прафесійнай кампетэнцыі ў працы з сучаснымі інфармацыйна-камунікацыйнымі тэхналогіямі. Усяго на раённы конкурс было прадстаўлена 13 буклетаў з 13 устаноў адукацыі. Лепшымі былі прызнаны буклеты, зробленыя бібліятэкарамі разам з настаўнікамі інфарматыкі з наступных устаноў адукацыі: гімназія №1 г. Капыля, СШ №2 г. Капыля, Лясноўская СШ, Навасёлкаўскі ВПК д/с-СШ, Песачанская СШ, Семежаўскі ВПК д/с-СШ, Цімкавіцкая СШ. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей