Лаўрэатам абласнога конкурсу праектаў у сферы рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў намінацыі “Патрыятычнае выхаванне” прызнаны Капыльскі райкам ГА “БРСМ”.
На цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў, што прайшла ў Нясвіжскім замку, за прывіццё любові моладзі да роднага краю прадстаўнікам райкама маладзёжнай арганізацыі ўручаны Дыплом і статуэтка. Усяго ж на конкурс было пададзена больш за сотню праектаў па дзесяці намінацыях.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии