Магазін капыльскага кааппрама “Забота” стаў спецыялізаванай “Мясной лаўкай”. Асаблівасцю гэтай гандлёвай кропкі з’яўляецца тое, што ў першую чаргу тут прадстаўлена прадукцыя, якая выпускаецца на кааппраме.
[caption id="attachment_38356" align="aligncenter" width="570"]
Святлана Ванагель і Ніна Астрэйка[/caption]
У шырокім асартыменце прадстаўлены каўбасныя, хлебабулачныя вырабы, паўфабрыкаты з курыцы, свініны, ялавічыны, рыбная прадукцыя. Акрамя гэтага можна набыць бараніну, мяса труса, качкі і нават страуса. Для таго, каб прыцягнуць больш пакупнікоў, прадугледжана правядзенне акцый. Вось і гэтымі днямі ў магазіне праходзяць “Калядныя скідкі”. Для захоўвання прадукцыі закуплена дадатковае халадзільнае абсталяванне. Таксама гандлёвая кропка набыла іншы выгляд пасля рамонту, падчас якога вокны заменены на шклопакеты, удасканалена сістэма ацяплення. На гэтыя мэты затрачана звыш 30 млн рублёў.
Як адзначае дырэктар унітарнага прадпрыемства “Капыльскі кааппрам” Віктар Смусянок, тавараабарот у параўнанні з мінулым годам павялічыўся больш чым ў паўтара раза. А за 11 месяцаў гэтага года рознічны гандаль атрымаў чыстага прыбытку больш чым на 37 млн рублёў.
Працуюць у “Мясной лаўцы” вопытныя ў сістэме спажыўкааперацыі спецыялісты. Так, капылянам добра вядомы загадчыца магазіна Ніна Астрэйка і прадавец Святлана Ванагель. Пакупнікі цэняць іх ветлівасць і адказнасць.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
Комментарии