Прадукцыя Капыльскага філіяла ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” заўсёды карыстаецца вялікай папулярнасцю ў спажыўцоў. Яскравае пацвярджэнне таму — перамогі ў шматлікіх конкурсах.
[caption id="attachment_38350" align="aligncenter" width="570"]

Майстры сырцэха Ірына Бурак і Святлана Вярбіла[/caption]
Напрыклад, апошнія ўзнагароды атрыманы напрыканцы года. Так, па выніках грамадскага конкурсу “Лепшая прадукцыя года-2014” капыльскаму філіялу прысуджаны Гран-пры за актыўны ўдзел (больш чым тры гады) і стабільную якасць. Сярод сыроў элітнай групы адзначаны “Гройцэр малады” (масавая доля тлушчу 50%) і “Купалаўскі” (50%), сярод звычайных — “Расійскі асаблівы” (50%). Таксама Дыпломамі адзначаны масла “Сялянскае” (72,5%) і “Салодкасметанковае” (82,5%).
А вось па выніках незалежнага тэсціравання прадукцыі народнага конкурсу-дэгустацыі ў намінацыі “Сыры цвёрдыя” другое месца і званне “Чэмпіён смаку”, як паказала народнае галасаванне, заваяваў сыр “Гройцэр малады”.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
Комментарии