Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

45

Рэзервы ў нас ёсць

24.12.2014
Асноўныя пытанні па вытворчасці малака і навядзенні парадку на жывёлагадоўчых аб’ектах былі разгледжаны падчас чарговага семінара, які адбыўся на базе СГФ “Руднае” ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс”. [caption id="attachment_38311" align="aligncenter" width="570"]Домікі для цялят на МТФ “Руднае” Домікі для цялят на МТФ “Руднае”[/caption] На яго былі запрошаны галоўныя заатэхнікі і ветурачы гаспадарак, а таксама загадчыкі тых малочнатаварных фермаў (13 чалавек), дзе ў параўнанні з мінулым годам дапушчана зніжэнне надою ад адной каровы на 0,5 і больш кілаграмаў малака. Адразу трэба сказаць, што не ўсе прадстаўнікі ферм-аўтсайдараў аднесліся да гэтага запрашэння з належнай увагай і палічылі патрэбным з’явіцца на пасяджэнне. Як паабяцаў першы намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталь Ракевіч, гэта ігнараванне не застанецца беспакараным. А падчас выязной нарады яе ўдзельнікі змаглі наведаць чатыры малочнатаварныя фермы сельгасфіліяла, пазнаёміцца з арганізацыяй вытворчасці малака, вырошчваннем маладняку, навядзеннем парадку на жывёлагадоўчых аб’ектах. У семінары прыняў удзел і дырэктар ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс” Анатоль Чаркас, які расказаў аб навінках, якія падрыхтавала іх прадпрыемства для жывёлаводаў. З цікавасцю знаёміліся зоаветспецыялісты з так званымі кармавымі станцыямі на прыкладзе МТФ “Руднае”. Гэта спецыяльныя навясныя кармушкі, якія прымацаваны ў даільнай зале для таго, каб мець магчымасць дакормліваць карову падчас даення. Па меркаванні спецыялістаў, гэта дасць магчымасць знізіць залежнасць каровы ад стрэсаў і, адпаведна, павысіць яе прадукцыйнасць. Яшчэ адна навінка капыльскіх вытворцаў прыцягнула ўвагу ўдзельнікаў семінара. Анатоль Чаркас прадэманстраваў індывідуальныя домікі для цялят, якія выраблены з вільгацеўстойлівай фанеры, маюць дах з празрыстага полікарбанату, абсталяваны полагам з ПВХ, кармушкамі заводскай вытворчасці і вёдрамі для паення цялят. Па словах дырэктара ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс”, такія домікі ўжо заказалі ААТ “Піянер-Агра”, “Старыца-Агра”, ф-л “Лакнея”. Пазней, на прыкладзе МТФ “Сцяпуры” былі прадэманстраваны і вокны для жывёлагадоўчых памяшканняў, якія абслуговае прадпрыемства гатова зрабіць (і робіць!) па заказе сельгаспрадпрыемстваў. Паралельна са знаёмствам з некаторымі аб’ектамі сельгасфіліяла “Руднае” ўвага звярталася на аспекты, якія неабходна мець на ўвазе зоаветспецыялістам. Так, каровы павінны быць чыстымі, штодня, не менш за дзве гадзіны (з 13.00 да 15.00), знаходзіцца на свежым паветры. Неабходна падтрымліваць парадак як у жывёлагадоўчых памяшканнях, так вакол іх, пры тым асаблівую ўвагу надаваць выгульным дварам. Інфармацыя, якая вядзецца на фермах, павінна быць актуальнай і абнаўляцца кожны дзень, каб даяркі не толькі ведалі сваё заданне, але і свае надоі. На кожнай ферме неабходна мець маразільнік з неабходным запасам малодзіва. Віталь Ракевіч яшчэ раз нагадаў прысутным, якое значэнне мае раздзяленне статкаў па іх фізіялагічным стане, выдзяленне навацельных кароў. Ішла гутарка і аб новых даільных залах, эксплуатацыя якіх сёння знаходзіцца далёка не на тым узроўні, які павінен быць: нізкія надоі, незапоўненыя пастановачныя месцы, неналежная работа камп’ютарнага абсталявання і інш. Не засталіся без увагі і такія важныя пытанні, як навядзенне парадку ў статыстычнай справаздачнасці, выкананне даведзеных заданняў па аднаўленні статкаў, якасць малака. Дарэчы, Віталь Аляксандравіч назваў даволі цікавыя лічбы, якія паказваюць работу малочнай жывёлагадоўлі ў цэлым. Пры цане за малако гатунку “экстра” 5300 рублёў за кг, вышэйшага гатунку — 4800 руб. за апошні тыдзень сярэдняя цана рэалізацыі ў ААТ “Піянер-Агра” склала 5342 руб. (як аказалася, у гэтай гаспадарцы і самае чыстае малако), ААТ “Старыца-Агра” — 5371 руб., больш за 5000 рублёў атрымалі таксама за кожны кілаграм ААТ “Скабін”, ЗАТ “Жыліхава” і КСУП “Доктаравічы”. А вось ААТ “Прагрэс 2010” за здадзенае малако заплацілі толькі па 3261 руб., “П-з Дусаеўшчына” — 3347 руб., КСУП “С “Лясное” — 3538 руб. Менш за 4000 рублёў на адным кілаграме зарабілі таксама ААТ “Душава”, “Суворава-Агра” і СГФ “Руднае”. Чым не паказчык дзейнасці ўсіх жывёлаводаў і іх кіраўнікоў? Падводзячы вынікі нарады, Віталь Ракевіч акцэнтаваў увагу прысутных на задачах, якія пастаўлены перад АПК на будучы год, адзначыўшы, што рэзервы для больш выніковай працы ў капыльскіх жывёлаводаў ёсць. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей