Дарагія браты і сёстры!Набліжаемся да Урачыстасці Божага Нараджэння. Час Адвэнту падрыхтаваў нас да плённага перажывання гэтай Таямніцы. Святы Юзаф Себасцьян Пельчар калісьці напісаў, што хрысціянін павінен кантэмпляваць тры асаблівыя месцы аб’яўлення Божай любові: Яслі, Крыж і Алтар.
Містэрыя Божага Нараджэння ўсклікае, што Слова Божае прыняло людское цела з Дзевы Марыі і пачало жыць сярод нас! Гэтую прысутнасць Эмануэля, Бога з намі, вызнаюць Марыя з Юзафам, Анёлы, Пастушкі і Мудрацы. У гэтым адарацыйным шэсці праходзілі і праходзяць пакаленні хрысціянаў, каб вызнаваць веру ў прысутнасць Хрыста сярод нас і адараваць Бога-Чалавека.
Дакранаючыся да таямніцы хрысціянскага святкавання Божага Нараджэння, мы бачым, што істотнай справай з’яўляецца тое, каб Бог нарадзіўся ў нас. Ён станецца ў нас існы праз ласку прабачэння грахоў у Сакраманце Пакуты і праз сакрамэнтальную прысутнасць у Эўхарыстыі, якую, спажываючы, прымаем да нашых сэрцаў.
Жадаем, каб Хрыстус нарадзіўся ў вашых сэрцах, уліў надзею і шчодра блаславіў вашую штодзённасць, каб пасля радаснага святкавання вы станавіліся людзьмі глыбокай веры і хрысціянскай любові.
Віншуем са Святамі Божага Нараджэння!
Святар Аляксандр Тарасевіч і каталіцкія вернікі Капыля
Комментарии