![](http://www.kopyl.by/wp-content/uploads/2014/12/20-12-14-24.jpg)
Зусім мала часу засталося да святаў, якія аднолькава любяць як дарослыя, так і дзеці. Таму ўсе рыхтуюцца да Новага года і Калядаў грунтоўна.
Гэтымі днямі жыхары спяшаюцца набыць усё неабходнае для ўпрыгажэння свайго дамашняга ачага, святочнага стала. Але асаб- лівая ўвага надаецца, вядома ж, галоўнаму атрыбуту — Навагодняй ёлцы.
Тут пакупнікам ёсць на што паглядзець і з чаго выбраць. Не толькі ў дзяржаўных крамах, але і ў індывідуальных прадпрымальнікаў у шырокім асартыменце — разнастайныя ёлачныя цацкі, мішура, гірлянды, свечкі, хлапушкі, сувеніры і многае іншае. Па традыцыі самым запатрабаваным упрыгажэннем з’яўляецца выява надыходзячага года. Спяшайцеся стварыць сабе прыгожае і яркае свята!
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии