Пра арганізацыю работы суб’ектаў гаспадарання Капыльскага раёна ва ўмовах нізкіх тэмператур і багатага выпадзення снегу гаварылі падчас пасяджэння камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Капыльскім райвыканкаме.
У мэтах каардынацыі дзейнасці па папярэджанні і ліквідацыі магчымых надзвычайных сітуацый, звязаных са складанымі метэаўмовамі, наступствамі снегападаў, быў дадзены шэраг даручэнняў.
Так, філіялу КУП “Мінскаблдарбуд” — “ДРБУ № 124”, ЛДД № 653 неабходна будзе арганізаваць расчыстку снегу ў кругласутачным рэжыме і штодня інфармаваць пра гэта дыспетчара РАНС. Дырэктар КУП “Капыльская ЖКГ” павінен узяць пад асаблівы кантроль работу кацельняў, прымаць аператыўныя меры па ліквідацыі аварый у сістэме цепла- і водазабеспячэння, наладзіць ачыстку гарадскіх вуліц ад снегу. Пры ўзнікненні аварый і іншых надзвычайных сітуацый неадкладна дакладваць у Капыльскі РАНС. Будзе арганізавана аператыўная ліквідацыя магчымых аварыйных сітуацый у сістэме энергазабеспячэння раёна, зарэзерваваны брыгады хуткай дапамогі і медыцынскага персаналу і мабілізаваны дадатковы транспарт для падвозу тавараў першай неабходнасці ва ўсе населеныя пункты раёна. Мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ, рэгуліроўцы руху транспарту на дарогах у месцах снежных заносаў будзе ажыццяўляць Капыльскі РАУС. Краўнікам сельгасарганізацый даручана забяспечыць гатоўнасць да выканання задач самаходных энергетычных сродкаў накшталт “Раса-1” (пры іх наяўнасці).
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии