Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

48

Капыляне маюць магчымасць набыць тавары па прывабным кошце

17.12.2014
Справа ў тым, што да 21 снежня ў большасці прамтаварных магазінаў горада і раёна праходзіц ьакцыя “Тэрыторыя нізкіх цэн” па продажы нехарчовых тавараў са скідкамі ад сфарміраванага рознічнага кошту ў сярэднім каля 15%. Таксама заключаны дагаворы на зніжэнне кошту некаторых айчынных вытворцаў. Напрыклад, напярэдадні Новага года ў капыльскіх магазінах можна набыць СА скідкай швейныя вырабы ААТ “БелКрэда”, ЗАТ “Калінка”, ААТ “Элема” (апошняя фабрыка прапануе скідку 45% ад адпускной цаны). Гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Галактыка-Трэйд” (былы завод “Віцязь”) і УП “Гандлёвая кампанія “Гарызонт” знізілі кошт на некаторыя мадэлі тэлевізараў. На 20 і 29 снежня ў многіх гандлёвых аб’ектах запланавана правядзенне акцыі “Ноч скідак” (у Капылі яны будуць працаваць да дзвюх гадзін ночы). А 28 снежня ў гандлёвых арганізацыях Капыля, як і ўсёй нашай краіны пройдзе акцыя “Адзіны дзень скідак”. Цэны на нехарчовыя тавары будуць зніжаны на 15%. Магазіны будуць працаваць без перапынку на абед. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей