Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

«Супермама» жыве ў Леткаўшчыне

04.11.2010
[caption id="attachment_3662" align="aligncenter" width="580" caption="Пераможца конкурсу Ганна Кісель з дзецьмі"][/caption] Традыцыйны раённы конкурс «Супермама года» быў прымеркаваны да Дня Маці. Праходзіў ён на базе Слабада-Кучынскай сярэдняй школы і сабраў вялікую колькасць гледачоў з ліку навучэнцаў, педагогаў, вяскоўцаў. За высокі тытул змагаліся пяць удзельніц - прадстаўніц Слабада-Кучынскага і Бабаўнянскага сельскіх Саветаў: Святлана Лазарэвіч з в. Бабоўня, Ганна Кісель з в. Леткаўшчына, Марына Пратасевіч, Наталля Жук, Алена Дзмітрыева з в. Слабада-Кучынка. Праграма конкурсу была насычанай і шматпланавай, бо за кароткі прамежак часу маладыя матулі змаглі прадэманстраваць свае творчыя здольнасці і захапленні, расказаць пра сябе і сваю сям’ю, раскрыць лепшыя рысы свайго характару. Аб’ектыўную ацэнку старанням жанчын дало кампетэнтнае журы ў складзе кіраўнікоў Сл.-Кучынскага і Бабаўнянскага сельвыканкамаў Нэлі Гусевай і Ірыны Запольскай, першага сакратара РК ГА «БРСМ» Наталлі Гарбацэвіч, сацыяльнага педагога РЦДТ Вольгі Максімені. Пераможцай конкурсу стала Ганна Кісель. Разам з мужам Міхаілам Мікалаевічам Ганна выхоўвае шасцярых дзяцей школьнага ўзросту. Усе яны з’яўляюцца навучэнцамі ДУА «Лясноўская агульнаадукацыйная сярэдняя школа». Карына, Яўген, Уладзімір, Лізавета, Вікторыя, Віталь - такія дзіцячыя імёны гучалі ў дружнай сям’і Кісель. Самая старэйшая з іх - дзевяцікласніца Карына, малодшы Віталік - другакласнік. Працалюбівая, клапатлівая, уважлівая - так характарызуюць сваю матулю дзеці. Ганна Якаўлеўна - хатняя гаспадыня, Міхаіл Мікалаевіч працуе механізатарам у КСУП «С «Лясное». Валянціна Балажынская, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама НА ЗДЫМКУ: пераможца конкурсу Ганна Кісель з дзецьмі.

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей