Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

Для ўрадлівасці патрэбна арганіка

18.12.2014
Каб выканаць задачу, пастаўленую губернатарам вобласці Сямёнам Шапірам, аграрыям Капыльшчыны неабходна штодня нарыхтоўваць і вывозіць на палеткі не менш за 4-5 тысяч тон арганічных угнаенняў. Праважнасцьгэтагаскладальнікаўрадлівасцігаварылася не адзін раз. Як падлічылі вучоныя, нарматыўная прыбаўка ўраджаю ад 1 тоны арганікі для азімых збожжавых складае 25 кг зерня, бульбы — 105 кг, цукровых буракоў — 125 кг, кармавых караняплодаў — 200 кг, кукурузы на сілас — 190 кг зялёнай масы, усіх прапашных культур — 30 кармавых адзінак. [caption id="attachment_38205" align="aligncenter" width="570"]Іван Малішэўскі, Іван Сідарэня Іван Малішэўскі, Іван Сідарэня[/caption] Паводле інфармацыі, атрыманай ва ўпраўленні райсельгасхарчу, па стане на 16 снежня гаспадаркамі раёна нарыхтавана 546 510 тон арганічных угнаенняў (82% да плана), вывезена на палеткі пад яравую сяўбу 487 575 тон (89%), унесена — 291 473 тоны. Як паведаміў начальнік Капыльскага філіяла ААТ “Аграхімпраект” Аляксандр Каляда, найбольш паспяхова нарыхтоўкай і вывазкай арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу 2015 года займаюцца ў ААТ “Піянер-Агра”, “Старыца-Агра”, “Капыльскае”, “Семежава”, ЗАТ “Жыліхава”. Названыя гаспадаркі ў асноўным спраўляюцца сваімі сіламі. Аднак ёсць і такія, дзе дапамагае выканаць пастаўленую задачу механізаваны атрад ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс”. Апошнім часам звяно па вывазцы арганікі з гэтай абслуговай арганізацыі працуе ў ААТ “Ціміразеўскі”. Туды мы наведаліся напрыканцы мінулага тыдня. Як расказала аграном сельгаспрадпрыемства Святлана Шчалкун, якая непасрэдна каардынуе работу па назапашванні арганікі, усяго гаспадаркай уласнымі сіламі і пры дапамозе мехатрада на палеткі пад яравую сяўбу будучага года вывезена амаль 26 тысяч тон. Работы вядуцца штодня. Жывёлагадоўчыя памяшканні абсталяваны так, што арганіка выдаляецца пры дапамозе спецыяльна выдзеленых трактароў, адзін з якіх невялічкі і мае магчымасць працаваць у цялятніках з вузкімі праходамі. Уручную гной выкідваюць толькі з клетак, дзе утрымліваюцца маленькія цяляткі. Арганікаскладзіруецца ў спецыяльнапабудаваных на задніхдварах так званых карманах. У мінулую пятніцу (дзень нашага наведвання гаспадаркі) работы пры дапамозе мехатрада вяліся на МТФ “Быстрыца”. Машыніст пагрузчыка Валянцін Русаковіч на сваім “Амкадоры” загружаў арганіку ў прычэпы “Беларуса” і трох “Уралаў”, на якіх працуюць Іван Малішэўскі, Іван Сідарэня, Віктар Чаркас і Анатоль Чарапанскі. Угнаенне вывозіцца непасрэдна на палетак, на які яно пазней будзе ўносіцца, і там фарміруецца бурт. Гэтым ужо займаецца тэхніка сельгаспрадпрыемства. Паводле слоў Святланы Уладзіміраўны, усяго ў гаспадарцы ёсць пяць пагрузчыкаў, якія таксама ўдзельнічаюць у работах па нарыхтоўцы вітамінаў урадлівасці. [caption id="attachment_38207" align="aligncenter" width="570"]Валянін Русаковіч Валянін Русаковіч[/caption] Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей