Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

65

В Копыле установлена новогодняя елка

17.12.2014
  Ужо другі год капылян і гасцей горада будзе радаваць штучная 12-метровая ёлка. Праўда, на гэты раз яна зноў змяніла месца сваёй “прапіскі”. На мінулым тыдні навагоднюю прыгажуню ўстанавілі на пляцоўцы каля ўваходу ў раённы Цэнтр культуры. Мантажом галоўнага навагодняга атрыбута займаліся работнікі КУП “Капыльская ЖКГ”. Дарэчы, яны ж упрыгожвалі да свята і іншыя аб’екты ў горадзе. А для тых, хто захоча набыць у свой дом сапраўдную лясную прыгажуню, у хуткім часе пачнуць працаваць ёлачныя кірмашы, дзе нават самыя патрабавальныя пакупнікі змогуць выбраць дрэўца на свой густ. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей