Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

137

Прыемнага адпачынку

15.12.2014
Аб’екты грамадскага харчавання Капыльскага райспажыўтаварыства запрашаюць жыхароў і гасцей горада адзначыць Калядныя і навагоднія святы. Для адпачынку ў рэстаране “Колас”, кафэ “Капылянка” і “Беларусачка” (якое пасля рамонту стала карыстацца яшчэ большай папулярнасцю), а таксама піцэрыі “Міраж” ужо пададзена 39 заявак (716 чалавек) на правядзенне карпаратыўных вечарынак. Адзначыць жа саму Навагоднюю ноч у кропках грамадскага харчавання выказалі жаданне звыш 70 капылян. Кошт заказу ў сярэднім — ад 350 (у ноч на 1 студзеня — ад 400) тысяч рублёў на аднаго чалавека. Поварамі распрацаваны шэраг смачных і арыгінальных страў. Так, святочны стол упрыгожаць салаты “Снягурка”, “Навагодні”, “Гарохавы кароль”, закуска “Чараўніцтва”, асарці “Скляпок”, фаршыраваныя баклажаны і шампіньёны, свініна “Завіруха” і інш. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей