Прадаўжаецца аб’езд сельгаспрадпрыемстваў раёна, падчас якога разглядаюцца пытанні добраўпарадкавання жывёлагадоўчых і іншых аб’ектаў. Не застаецца па-заўвагай і стан населеных пунктаў.
[caption id="attachment_38163" align="aligncenter" width="570"]

Удзельнікі нарады[/caption]
У чарговай выязной нарадзе кіраўнікоў сельгасарганізацый Капыльшчыны прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Кісляк. Прайшоў семінар на базе ААТ “Душава” і “Прагрэс 2010”.
— Мы пераканаліся, што пэўная работа па навядзенніпарадку на зямлі на тэрыторыіраёнаправодзіцца. Магчыма, у нейкай меры яна яшчэ знаходзіцца не на належным узроўні, — падкрэсліў Анатоль Жданеня. — Бачна, што на большасці наведаных жывёлагадоўчых аб’ектаў ужо парадак, але сустракаюцца і некаторыя недахопы, якія будзе неабходна выправіць у наступным годзе. У нас адбылася сапраўды дзелавая размова. І такая практыка прадоўжыцца. Тым больш, што кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў павінны працаваць у цеснай звязцы з мясцовай уладай. Толькі разам можна навесці і падтрымліваць парадак.
На малочнатаварнай ферме “Кацельнікі” ААТ “Душава” асаблівая ўвага прысутных была засяроджана на будаўніцтве новага жывёлагадоўчага памяшкання з жалезабетонных канструкцый. Гэта дазволіць павялічыць пагалоўе яшчэ на 200 цялушак і задзейнічаць на поўную моц параўнальна нядаўна адкрыты даільна-малочны блок. Адсюль — рост вытворчасці і, адпаведна, фінансавы дабрабыт. Дарэчы, пастаўлена задача, кааб падобныя памяшканні з’явіліся ў кожнай гаспадарцы. А вось што датычыцца сянажных траншэй, то сёлета іх у раёне пабудавана 45, у наступным годзе запланавана ўвесці яшчэ 33.
Значныя змены ў санітарным стане на тэрыторыі і ў вытворчых памяшканнях адзначылі ўдзельнікі семінара на МТФ “Печураны”. Тэрыторыя тут агароджана, заасфальтавана, бетонныя работы праведзены ўнутры будынкаў, новая плітка, вокны з’явіліся ў малочнай і іншых памяшканнях. Як паведаміла загадчыца фермы Галіна Бузель, створаныя ўмовы зрабілі працу жывёлаводаў больш камфортнай. Падтрымліваецца парадак і на МТФ “Душава”, толькі былі выказаны некаторы язаўвагі наконт пафарбоўкі агароджы.
На жывёлагадоўчай ферме ў в. Жавулкі ААТ “Прагрэс 2010” было паказана, як можна рэканструяваць будынак для ўтрымання маладняку. З яго ўвядзеннем сельгаспрадпрыемства атрымала дадатковую магчымасць па вытворчасці мяса. Дарэчы, пастаўлена задача ва ўсіх гаспадарках раёнана ладзіць гэты працэс.
Узорныя адносіны да добраўпарадкавання былі адзначаны на МТФ “Пацейкі”, дзе і тэрыторыя, і памяшканні знаходзяцца ў належным выглядзе.
Таксама была звернутаўвага на актуальныя на сёння пытанні — вывазку арганікі і разлікі за энергарэсурсы.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии