Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

67

У запаведніку Гомельскай вобласці з’явілася сям’я мядзведзяў

12.12.2014
Адбітак пальмарнага мазаля (характэрнага фрагмента ступні мядзведзя), які належыць дарослай жывёле або адразу некалькім асобінам (на гэтае пытанне яшчэ трэба будзе адказаць), выявілі леснікі падчас аб’езду тэрыторый, прычым у розных месцах запаведніка. Затым знайшліся і больш дробныя сляды, якія належаць медзведзянятам. Колькі малых — адзін або некалькі — таксама трэба будзе даведацца. Але тое, што тут з’явілася медзведжае сямейства, не выклікае сумнення. Дадзены факт з’яўляецца незвычайным для запаведніка, паколькі арэал пасялення беларускага мядзведзя знаходзіцца на поўначы краіны, гэта значыць у Віцебскай вобласці, а таму трэба будзе адказаць на пытанне, што прывяло яго сюды. Буры мядзведзь занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, яго налічваецца недзе 120 асобін.

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей