Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

51

Птушкай 2015 года ў Беларусі абвешчана вушастая сава

12.12.2014
У гэтым годзе ў цэнтры ўвагі была зязюля, якая накукавала нам шмат чаго цікавага. Але ж у кірунку да птушынага трона ўжо ляціць вушастая сава — менавіта яе абвясціла галоўнай гераіняй будучага года грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Нацыянальная кампанія “Птушка года” ладзіцца ў Беларусі з 2000 года, і за гэты час у цэнтры ўвагі былі белы бусел, белая пліска, авяльга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі кулён, чорны свіргуль, удод і зязюля.

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей