Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

49

Праз гульню – да выхавання

08.12.2014
У ДУА «Яслі-сад №1 г. Капыля» праводзiцца работа па рэалiзацыi педагагiчнага праекта на тэму «Укараненне сiстэмы ўзаемадзеяння «педагог-дзiця-бацькi» ў працэсе далучэння дашкольнiкаў да культурных традыцый роднага краю». Мы помнiм народную мудрасць: ад добрага кораня – добры парастак. А дзецi – люстэрка сваiх продкаў. Яны атрымлiваюць у спадчыну не толькi колер валасоў, вачэй, але i гiсторыю iх жыцця. Адной з дзейсных форм работы зяўляюцца святы, якiя ладзяцца ў цеснай сувязi з бацькамi выхаванцаў. Менавiта тэме вывучэння нацыянальнай культуры, традыцый роднага краю быў прысвечаны гульнёвы кірмаш, якi адбыўся ў сярэдзiне лістапада на базе нашай установы дашкольнай адукацыi. «А ці чулі, ці не чулі? У садочку сёння гулі! Запрашаем усiх вас на гульнёвы наш кiрмаш!» – такімі словамі пачаўся вясёлы кірмаш, на які бацькоў, дзядуль i бабуль запрашала вядучая. На свята ў садок завiталi госцi: Бабуля і Дзядуля (здымак 1), Несцерка. Разам з дзецьмі госці танцавалі, спявалі, гулялі, расказвалі жарты. А Несцерка прынёс мех пацех, у якім ляжалі лапці, прыгожа вышытая падушачка, чароўны яблык з пачастункамі для дзетак (здымак 2). З падушачкай дзеці пагулялі ў беларускую народную гульню «Падушачка», з лапцямі – у «Лапці». Напрыканцы прагучала песня «Бывайце здаровы...» і словы «Да новых сустрэч!». Мы вельмі ўдзячны бацькам нашых выхаванцаў, якія былі галоўнымі героямі свята, нашым гледачам за шчырыя ўсмешкі і апладысменты, а таксама за словы ўдзячнасці. Спадзяёмся, што нашы сустрэчы будуць пастаяннымі, а наперадзе ў нас шмат цікавых задум і мерапрыемстваў. Вынік нашай працы відавочны, бо «тады падымаецца крона, калі беражэш карані». Ларыса ВЯРБІЛА, выхавацель ДУА «Яслі-сад №1 г. Капыля»

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей