У рамках круглагадовай спартакіяды школьнікаў прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе.
Усяго ў іх прынялі ўдзел 20 навучальных устаноў раёна. У фінал выйшлі спартсмены гімназіі №1, сярэдніх школ №2 і №3 г. Капыля, Пацейкаўскай, Семежаўскай, Ванелевіцкай, Камсамольскай і Доктаравіцкай СШ. Лідарам жа стала каманда Пацейкаўскай СШ, якая прадставіла наш раён на абласных спаборніцтвах.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии