Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

103

Калі праца заўсёды ў радасць

06.12.2014
Сустрэча з Сяргеем Гаргуном, удзельнікам раённага святочнага мерапрыемства, прысвечанага Дню работнікаў  сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, адбылася на машынна-трактарным двары, дзе вадзіцель філіяла “В. Раёўка” рыхтаваў свой ГАЗ-53 да чарговага тэхагляду. “Гэтай машыне ўжо дзявяты год, — расказвае Сяргей Мікалаевіч, — а выглядае яшчэ, самі бачыце, няблага. Тут галоўнае — пастаянна клапаціцца пра стан тэхнікі —тады і яна добра паслужыць”. [caption id="attachment_38081" align="aligncenter" width="570"] Сяргей Гаргун[/caption] У праўдзівасці слоў вадзіцеля сумнявацца не прыходзіцца, аднак назваць яго проста вадзіцелем будзе не вельмі правільна. Справа ў тым, што з такой жа стараннасцю ён працуе і на КЗРы падчас нарыхтоўкі кармоў і ўборкі кукурузы, і на збожжаўборачным камбайне падчас жніва. Дарэчы, экіпаж, у склад якога ўваходзіць Сяргей Мікалаевіч, — сямейны. Яго надзейны памочнік — старэйшы сын Раман. Юнак працуе выратавальнікам на “Беларуськаліі”, удала спалучаючы работу з вучобай, а падчас уборачнай спяшаецца на дапамогу роднай гаспадарцы. Цяпер, калі асноўныя палявыя работы ўжо скончыліся, Сяргей Гаргун зноў займае звыклае месца за баранкай свайго ГАЗа. Для яго аўтамабіля заўсёды знойдзецца справа. Праўда, з заканчэннем асноўных сельскагаспадарчых работ напружанасць працы крыху спадзе і стане больш часу, каб дапамагчы па гаспадарцы жонцы і абмеркаваць навіны школьнага жыцця з дачкой — вучаніцай Цімкавіцкай СШ. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей