Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

68

Жители Семежева отметили праздник деревни

02.12.2014
Для жыхароў і гасцей Семежава традыцыйнае свята вёскі – добрая магчымасць сказаць словы ўдзячнасці тым яе жыхарам, дзякуючы працавітым рукам і шчыраму сэрцу якіх працягваецца летапіс гэтага багатага самабытнага мястэчка. [caption id="attachment_38035" align="aligncenter" width="570"]Дзіцячыя атракцыёны Дзіцячыя атракцыёны[/caption] У фае Цэнтра культуры і вольнага часу разгарнулася выстава работ па ткацтве навучэнцаў “Школы ткачоў” і ўдзельнікаў гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Самі майстры”, прапанаваная раённым Цэнтрам ткацтва. Тут жа стаяў ткацкі станок, і ўсе жадаючыя пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў Цэнтра мелі магчымасць паспрабаваць свае сілы ў ткацкай справе, якой славіцца Семежава. Традыцыйным на свяце вёскі з’яўляецца і конкурс кулінарнага майстэрства сярод устаноў і арганізацый. Шчыра вітала прысутных старшыня Семежаўскага сельскага Савета Марыя Іванаўна Стружко. У гэты дзень са сцэны ўстановы культуры гучалі самыя цёплыя словы ўдзячнасці за плённую працу ў адрас жыхароў аграгарадка Семежава. Дырэктар мясцовай школы Сяргей Іванавіч Апон выказаў падзяку за добрасумленную шматгадовую працу настаўніцы Валянціне Васільеўне Драцкай, а таксама рабочаму ўстановы Дзмітрыю Міхайлавічу Навіцкаму, які зарэкамендаваў сябе чалавекам ініцыятыўным і адказным. Пажадаў ім усяго найлепшага і ўручыў памятныя падарункі. Не засталася без увагі Вера Сцяпанаўна Стасевіч, якая працавала ў гаспадарцы і мае самы вялікі працоўны стаж. У цэнтры ўвагі апынулася і самая старэйшая жыхарка аграгарадка Вера Іосіфаўна Рулінская, якой споўнілася 96 гадоў. Ад усяго сэрца ёй пажадалі спакою і здароўя на далейшыя гады жыцця. Доўгія апладысменты і цёплыя словы былі адрасаваны Вользе Дзмітрыеўне і Івану Мікалаевічу Мацкевічам, якія пражылі ў шлюбе 57 гадоў. Прымала віншаванні і самая маладая сям’я вёскі. Гэта Аляксей і Галіна Шашновы. Сем’і, у якіх выхоўваецца шмат дзяцей, – надзвычай добрыя, прыветлівыя. Многа цёплых слоў у свой адрас пачула шматдзетная матуля Ніна Іванаўна Шчоткіна. Сёння мы з гонарам гаворым пра тое, што жыццё аграгарадка працягваецца, паколькі з’яўляюцца на свет маленькія яго жыхары. Самы малодшы з іх – Мацвей Борыс, яго бацькі Сяргей і Таццяна таксама прымалі словы віншавання і пажаданні моцнага здароўя і дабрабыту. Усе гэтыя людзі акрамя прыемных слоў атрымалі і падарункі. Заслужыла ўзнагароды за лепшую сядзібу сям’я Аляксея і Алены Галушка, а таксама сям’я Аляксандра і Валянціны Мароз. Што тычыцца традыцыйнага кулінарнага конкурсу, першае месца было прысуджана школе, другое – Участку №1, трэцяе – СТФ. Усе прысутныя ў другой частцы свята змаглі нацешыцца цудоўным канцэртам мастацкай самадзейнасці Лазавіцкага сельскага Дома культуры. Вясёлыя народныя, эстрадныя песні, лірычныя творы, якія перамяжоўваліся гумарэскамі, прымаліся ўдзячнымі гледачамі на ўра. Закончылася свята танцавальным вечарам, на якім іграў вакальна-інструментальны ансамбль з Лазавіч. Таццяна Волкава, дырэктар раённага Цэнтра ткацтва

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей