Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Труд должен быть безопасным

27.11.2014
Чарговае выязное пасяджэнне раённай камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў адбылося на базе ААТ “Старыца-Агра”. Ішла размова пра стан вытворчага траўматызму на прадпрыемствах і ў арганізацыях Капыльскага раёна, вы- ніках работы мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі па стварэнні здаровых і бяспечных умоў у арганізацыях АПК з 1 студзеня па 1 кастрычніка бягучага года. Паколькі сёлета ў ААТ “Старыца-Агра” меў месца няшчасны выпадак, які прывёў да вытворчага траўматызму, вялікая ўвага была нададзена выкананню мерапрыемстваў па ліквідацыі прычын здарэння асобамі, якія маюць для гэтага паўнамоцтвы. Удзельнікі пасяджэння выслухалі справаздачу адказных спецыялістаў, пазнаёміліся з дакументацыяй па ахове працы (на здымку), наведалі машынна-трактарны парк і рамонтныя майстэрні. Як адзначыла намеснік старшыні раённай камісіі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Валянціна Козіч, неабходна прыкладваць усе намаганні, каб прафілакціраваць магчымую сітуацыю, акцэнтаваць увагу работнікаў на тым, да чаго можа прывесці парушэнне тэхнікі бяспекі. Не павінны быць абыякавымі да таго, што адбываецца побач, не толькі спецыялісты, якія непасрэдна адказваюць за парадак вядзення работ, але і простыя працаўнікі. Тымбольш, штозгодна з новайрэдакцыяй Закона “Аб аховепрацы” гэта норма запісана як іхабавязак. Маргарыта САКОВІЧ

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей