Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Резервы у животноводов Копыльщины есть

26.11.2014
Ужо стала традыцыйным правядзенне раз у два тыдні выязных семінараў на базе сельгаспрадпрыемстваў раёна. Падчас іх у першую чаргу разглядаецца санітарны стан на малочнатаварных фермах, мехмайстэрнях і іншых сельгасаб’ектах. На пасяджэннізапрашаюццакіраўнікі і зоаветспецыялістыгаспадаракраёна. Чарговы выезд адбыўся ў КСУП “С “Лясное” і РСУП “Бабоўня”. А напачатку ўдзельнікі семінара наведалі МТФ “Слабада-Кучынка” ААТ “Старыца-Агра” (на здымку), дзе было паказана, як за кароткі тэрмін можна правесці рамонт жывёлагадоўчых памяшканняў і навесці парадак на прыфермскай тэрыторыі. Як было адзначана па выніках аб’езду, на аб’ектах КСУП “С “Лясное” адчуваеццага спадарскі падыход, крыху іншая справа ў РСУП “Бабоўня”, хаця некаторыя зрухі таксама назіраюцца (у якасці прыкладу можна назваць МТФ “Лоцвіны”). У першай гаспадарцы, нават нягледзячы на тое, што адбылося яе аб’яднанне з былым РСУП “С “Прамень”, сітуацыя з навядзеннем парадку больш стабільная. Наведаныя фермы “Лугавая”, “Колы” і “Восава” — яскрава етаму пацвярджэнне. — Падобныя мерапрыемствы даюць свой вынік, — адзначыў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня. — Гэта падштурхоўвае, людзі рыхтуюцца. Калі гаварыць увогуле пра сітуацыю ў жывёлагадоўчай галіне раёна, то яна пакуль што не самая лепшая. Толькі дзве гаспадаркі — філіял “Лакнея” і ААТ “Піянер-Агра” — выйшлі на сярэдніабласны ўзровень па надоях. Ёсць пытанні і па продажы малака. Мы прадаём штодзень толькі каля 205 тон, а павінны хаця б 250 тон. Узнікаюць праблемы і з аднаўленнем статка, з захворваннямі жывёлы. Усё гэта адбіваецца на канчатковым выніку. Аднак нягледзячы на праблемы ёсць і рэзервы. Многае залежыць ад правільнага кіраўніцтва. Усе павінны быць зацікаўлены ў атрыманні неабходнага выніку. Па вялікім рахунку людзі на фермах нармальна працуюць, галоўнае — хто і як імікіруе. — Рэзервы ў нас сапраўды ёсць, — дадаў першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Анатоль Ладыга. — Яны хаваюцца ў тым, што мы не заўсёды арганізаваныя. Трэба працаваць СА статкам, неабходна вылучыць навацельных, высокаўдойных кароў,  уводзіць у іх рацыён канцэнтраты, практыкаваць кармленне кормасумесямі. Шмат увагі трэба надаваць аднаўленню статка, не забывацца пра стымуляцыю пагалоўя. Вядомаяісціна — не будзецялят, не будзе і малака. Сяргей КОЗЕЛ

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей