17 лістапада на сайце http://www.zr.ng-press.by былі размешчаны відэазапісы выступленняў фіналістаў конкурсу юных вакалістаў “Звонкая раніца”, зробленыя на кастынгах, а таксама стартавала смс-галасаванне, якое будзе доўжыцца да 0:00 28 студзеня 2015 года.
Наш раён будуць прадстаўляць навучэнкі ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна” Валерыя Кашуба і Ганна Засімовіч (на здымку).
Фінал конкурсу традыцыйна пройдзе ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”: з 10 па 30 студзеня 2015 года 39 фіналістаў будуць змагацца за тытул уладальніка гран-пры.
11 лістапада адбылася жараб’ёўка, вызначаны нумары, пад якімі фіналісты будуць удзельнічаць у справаздачных канцэртах. Таксама фіналісты размеркаваны па педагогах па вакале (шляхам жараб’ёўкі). Юных спевакоў чакаюць заняткі не толькі з педагогамі па вакале і харэаграфіі, але і майстар-класы па сцэнічным руху і маўленні, фотасесіі і, канечне, справаздачныя канцэрты, на якіх фіналісты прадэманструюць вынікі работы на працягу праекта. Падрабязную інфармацыю чытайце ў «Настаўніцкай газеце» за 15 лістапада і на сайце http://www.zr.ng-press.by.
Падтрымаць нашых канкурсантаў можна, адправіўшы на нумар 7755 СМС з тэкстам 15 (Валерыя Кашуба), 32 (Ганна Засімовіч). Увага! Галасаваннеплатнае. Кошт аднаго смс-паведамлення — 4200 беларускіхрублёў (з улікампадаткаў).
Таццяна ВАСІЛЕНКА,
дырэктар ДУДА “Цэнтртворчасцідзяцей і моладзіКапыльскагараёна”
Комментарии