Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

49

Усе пытаннi – жыццёвыя

25.11.2014
Першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці Святлана Сакалоўская правяла прамую лінію і прыём грамадзян у Капыльскім райвыканкаме. У сукупнасці да яе паступіла дзесяць зваротаў жыхароў раёна. Напрыканцы Святлана Іванаўна пракаменціравала вынікі прамой лініі і прыёму. — Адразу адзначу, што сітуацыя на Капыльшчыне стабільная, нармальная, спакойная, — падкрэсліла Святлана Сакалоўская. — Усе пытанні — жыццёвыя, большая частка іх не датычыцца кампетэнцыі райвыканкама, выходзіць за яго рамкі. Сказаць, што мясцовыя ўлады ў вырашэнне пытання не ўмешваліся, не дапамагалі, не магу, але тое, што пытанне патрабуе дадатковага ўрэгулявання — гэта дакладна. Упэўнена, што ніводнае пытанне не застанецца без увагі. Там, дзе людзям неабходна дапамога, мы пастараемся гэта зрабіць. Як звычайна, большасць зваротаў датычыцца сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Наступіла пахаладанне — і выявіліся многія праблемы. Яны сапраўды ёсць і абумоўлены недапрацоўкамі на месцах. Вядома, што нельга ўсім дапамагчы, бо вырашэнне пытання залежыць ад наяўнасці фінансавых рэсурсаў. Чалавеку трэба растлумачыць сітуацыю, і ён абавязкова яе зразумее. Праблемы, якія асабліва датычацца пражывання людзей, трэба неадкладна вырашаць, бо яны ўсё роўна будуць узнікаць, калі не сёння, то заўтра. Была ўзнята даволі хвалюючая праблема па якасці будаўніцтва жылых дамоў у аграгарадку Цімкавічы. Яна выходзіць за рамкі раёна. Невядома, ці ў гэтым вінавата падрадная будаўнічая арганізацыя, ці вытворцы будаўнічых матэрыялаў. Пакуль што ідзе экспертыза наконт таго, хто ж дапусціў брак. Але людзей са свайго жылля адсялілі, і яны не ведаюць, праз які час вернуцца ў свае дамы, хто ім кампенсуе ўрон. Пытанне вельмі актуальнае, і яго трэба вырашыць на дасудовым узроўні. Было некалькі зваротаў, якія разгледжаны на месцы. Людзі прыходзілі з праблемамі, якія ўзнімаюцца з году ў год, але ў сілу заканадаўства, акрамя таго, што ўжо было растлумачана, іншых заканадаўчых варыянтаў для вырашэння няма. Трэба праводзіць больш растлумачальнай работы з насельніцтвам, наладжваць сустрэчы, вывешваць аб’явы, не забывацца і пра выкарыстанне сродкаў масавай інфармацыі. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей