Працягваецца другі этап рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах.
На працягу трох субот лістапада 304 школьнікі Капыльшчыны будуць адстойваць гонар сваіх навучальных устаноў. Так, 15 лістапада яны прымалі ўдзел у алімпіядзе па замежнай мове, матэматыцы і гісторыі. 22 лістапада паказваюць лепшыя веды па рускай мове, фізіцы, інфарматыцы і працоўным навучанні, а 29 лістапада – па геаграфіі, беларускай мове, астраноміі, грамадазнаўстве і біялогіі. Пераможцы стануць удзельнікамі трэцяга этапа, які адбудзецца ў студзені 2015 года.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Комментарии