Граматы Мінскай абласной ветэранскай арганізацыі ўдастоены Капыльскі раённы Савет ветэранаў.
Узнагарода ўручана за актыўную арганізацыйную работу па падрыхтоўцы і правя-дзенні традыцыйных конкурсаў “Лепшае падвор’е сярод жыхароў пенсіённага ўзросту”.
Як паведаміла старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Казіміра Ганчар, з кожным годам папулярнасць гэтага конкурсу на Капыльшчыне ўзрастае, павялічваецца і колькасць яго ўдзельнікаў. Гэты напрамак дзейнасці грамадскага аб’яднання захаваецца і надалей.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии