У філіяле “В. Раёўка” адкрытага акцыянернага таварыства “Крыніца” праблема з недахопам кадраў узнікла не сёння, але, паводле слоў яго кіраўніка Уладзіміра Грыбоўскага, тут стараюцца знаходзіць выйсце з гэтай сітуацыі. Як варыянт — сумяшчэнне прафесій.
[caption id="attachment_37880" align="aligncenter" width="570"]
Мікалай Лук’янчык[/caption]
Напрыклад, аднаму з самых вопытных і старанных вадзіцеляў гаспадаркі Мікалаю Лук’янчыку было прапанавана перасесці з аўтамабіля на трактар. “Папрасілі крыху папрацаваць на трактары, а ўжо і прыжыўся”, — усміхаецца Мікалай Мікалаевіч. Цяпер можна казаць, што амаль усе палеткі ў сельгаспрадпрыемстве заараны яго магутным “Беларусам-2022”.
Першае блізкае знаёмства з трактарам у Мікалая адбылося яшчэ ў школьныя гады, калі юнак, як і многія яго аднакласнікі, займаўся ў вучэбна-вытворчым камбінаце, пасля заканчэння якога і атрымаў пасведчанне трактарыста. Як аказалася, школьныя навыкі спатрэбіліся. Цяпер Мікалай Мікалаевіч не толькі араць добра ўмее, але выконвае і іншыя сельскагаспадарчыя работы: косіць падчас корманарыхтоўкі, убірае камбайнам збажыну на жніве. Дарэчы, сёлета камбайнавы экіпаж, усклад якога ўваходзіў Лук’янчык, заняў першае месца ў гаспадарцы па намалоце зерня.
Вопыт, стараннасць, майстэрства — усе гэтыя якасці ўласцівы нашаму герою. А таму яго праца не застаецца незаўважанай.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Комментарии